У ноч калядную збяры
Усіх здарожаных, халодных,
Усіх забытых і галодных,
I раздары свае дары.
Усё, што даў табе Гасподзь,
Каб ты апошнім
Мог дзяліцца.
Бо ўдачы гладкая цяліца
Пасецца, каб аддаць стокроць.
Мог дзяліцца.
Бо ўдачы гладкая цяліца
Пасецца, каб аддаць стокроць.
Прасі на кут сваіх Дзядоў
Абнашчыцца куццёю поснай,
Каб не шукаць гадзінай познай
У небе памяці слядоў.
Як вогнішча, разварушы
Тугу,
Што пазірае нема.
I ціха вока Бэтлеема
Узыдзе ў поцемках душы.
Рыгор Барадулін
Гэта цікава...
З гісторыі свята
Каляды - гэта народнае зімовае свята, якое працягваецца дванаццаць дзён - с 25 снежаня по 7 студзеня (па сучасным стылі).

Назва "Каляды" звязана з іменем старажытнага славянскага бога Каляды, які даў славянам каляндар (Каляды дар) і які лічыцца Сонечным богам. Імя яго паходзіць ад слова "кола"- "круг", "сонечнае кола"- "сонцаварот".
Першы дзень Калядаў – дзень, у які даўжыня светлавога дня пачынала павялічвацца
пасля зімовага сонцастаяння, звычайна прыходзіўся на 21-25 снежня, лічыўся пачаткам астранамічнага новага года. На каляды "нараджалася новае сонца", час "паварочваўся на вясну". Новае сонца ўвасаблялася ў вобразе дзіцяці, якога і звалі Каляда, выкрадзенага лютай вядзьмаркай Зімою, каторая ператварыла яго ў ваўка. Але светлыя сілы, вядома, перамагаюць, гарачыя промні маладога сонца спальваюць ваўчыную скуру, яно вызваляецца з палону цёмных сіл і пакрысе "сталее", з кожным днём набіраючы сіл да вясны.
З усталяваннем хрысціянства да Калядаў былі прымеркаваны рэлігійныя святы Нараджэнне Хрыстова і Хрышчэнне Гасподняе. Нараджэнне Хрыстова большасць людзей у свеце святкуе 25 снежня . Але ў сувязі з тым , што Руская праваслаўная царква не перайшла на новая летазлічэння, то па "старому" стылю Нараджэнне Хрыстова вернікі святкуюць 7 студзеня (25 снежня+14 дзен).
Да Каляд абавязкова адказна рыхтаваліся. Прыбіралі хату, убіралі яе самаробнымі ўпрыгожваннямі, рабілі, калі быў патрэбны, рамонт усіх гаспадарчых будынкаў на падвор’і. Да Калядаў стараліся пашыць новае адзенне, абавязкова памыцца ў лазні. Новы год і новае сонца непрыгожа сустракаць, калі непарадак у гаспадарцы ці ў душы. Вось і зараз стараюцца людзі да Новага года дарабіць пачатыя справы, разлічыцца з пазыкамі, прыбраць жыллё. А вось замест звычайнай у нашые часы навагодняй яліны асноўным упрыгожаннем хаты таго часу быў сноп збожжа, які уносілі у хату ў першы дзень Каляд і трымалі там да апошняга. Замест снапа магла быць і саламяная лялька, якая ўяўляла сабой нованароджаны год.
На каляды, асабліва ў першы вечар, прынята было збірацца разам, усёй сям’ёй, прычым запрашалі на святкаванне не толькі жывых членаў радзіны, але і продкаў. Лічылася, што яны разам з усімі садзяцца за стол, і калі спадабаецца ім вячэра – абавязкова “замовяць слоўца” і дапамогуць жывым ва ўсіх істотных справах.


А яшчэ на Каляды абавязкова варажылi: на ўраджай, на жаніцьбу ды прыплод хатняй жывёлы – каго што больш цікавіла. Кідалі на дарогу чаравікі, пыталіся імёны, лілі воск у сцюдзёную ваду, а самыя смелыя хадзілі варажыць у лазню.
Пазней, з прыходам хрысціянсва, Каляды падпарадкавалі пад рэлігійнае свята раства Хрыстова, і паколькі поўнасцю знішчыць любімыя народам вяселыя традыцыі не ўдалося, яны былі крыху зменены на царкоўны лад. Так, калядныя песні і невялікія тэатральныя пастаноўкі пачыналіся царкоўнымі гімнамі ды біблейскімі эпізодамі, нованароджанага Каляду змяніў Іісус. Але магічны сэнс свята, багаты стол, падарункі, паходы ў госці адзін да аднаго, маскарад, містычны дух нараджэння новага, таямніцы ды казкі так і засталіся з намі па сённяшні дзень.
Па матэрыялах інтэрнэт-сайтаў.