Выкладчык беларускай мовы і літаратуры І.У. Скабара і загадчыца бібліятэкі Л.М. Гаўрон правялі занятак гуртка "Спадчына". Ён праходзіў у форме вуснага часопісу на тэму "Мае знакамітыя землякі".
Галоўнай мэтай часопісу было фарміраванне пачуцця гонару за свой родны край, выхаванне любові і павагі да беларускага слова, далучэнне да лепшых ўзораў айчыннай літаратуры, да чытання на беларускай мове.
Л.М. Гаўрон пазнаёміла навучэнцаў з жыццёвым і творчым шляхам знакамітых пісьменнікаў, якія нарадзіліся ў Рэчыцы і Рэчыцкім раёне. Гэта М. Грамыка, І. Навуменка, В. Коўтун, Н. Тулупава, У. Ліпскі і іншыя. У шчырай гутарцы хлопцы и дзяўчаты абмярковывалі пытанні: "Чаму трэба шанаваць родную мову?", "Як выхаваць у сабе жаданне размаўляць і чытаць па-беларуску?".
Мерапраемства адбывалася ў рамках дэкады "Свет маёй прафесіі", якая праходзіла ў каледжы з 15 па 20 лютага.
Таксама ў рамках дэкады праводзіліся і іншыя мерапраемствы: конкурс творчых работ навучэнцаў "Ад прадзедаў спакон вякоў...", конкурс сачыненняў і інш.
А ў бібліятэцы была наладжана выстава твораў беларускіх пісьменнікаў Максіма Багдановіча і Івана Шамякіна.
Цікавасці да беларускай літаратуры спрыяе і акцыя "Час чытаць на роднай мове", якая будзе праходзіць у бібліятэцы на працягу ўсяго навучальнага года.