Асабісты кабінет

 

Вясновыя перазовы

Жанчыны-творцы на старонках сакавіцкага нумара “Роднага слова”

 

28 сакавіка 2024 года а 17-й гадзіне ў Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры адбудзецца прэзентацыйнае мерапрыемства «Вясновыя перазовы: Жанчыны-творцы на старонках сакавіцкага нумара “Роднага слова”».

Па традыцыі на авансцэну ў першым вясновым выпуску навуковага і метадычнага часопіса “Роднае слова” выходзяць жанчыны. Сёлета гэта паэткі Ганна Новік і Еўдакія Лось, чые юбілеі прыпадаюць на сакавік; паэткі-сучасніцы Соф’я Шах і Людміла Кебіч, а таксама плеяда пісьменніц, чые творы склалі зборнік жаночай навелы з кніжнай серыі “Сучасная беларуская літаратура”; Ларыса Александроўская і Яўгенія Пфляўмбаўм, якія сталі гераінямі архіўных даследаванняў. Жанчынам належаць і каляровыя выявы нумара, у тым ліку жывапісны твор “Подых вясны” Раісы Кудрэвіч. Палатно пакіне фонды Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь на час мерапрыемства і будзе прадстаўлена яго гасцям напярэдадні 105-годдзя народнай мастачкі Беларусі.

У кантэксце заяўленай тэмы адбудзецца экспрэс-прэзентацыя музейна- часопісных праектаў “Роднага слова”, а таксама сумесных ініцыятыў, скіраваных на папулярызацыю беларускай культуры. Такі фармат дазволіць наведвальнікам пазнаёміцца з адметнасцю часопіса і ацаніць яго патэнцыял для выкарыстання ў дзейнасці педагогаў, бібліятэкараў, музейных супрацоўнікаў і ўсіх зацікаўленых.

У мерапрыемстве бяруць удзел аўтары і партнёры часопіса, Народны літаратурны тэатр “Жывое слова”, струнны ансамбль “La vie”, студэнты Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі.

Уваход вольны.

Шчыра запрашаем!

 

 

 

Тэлефон для даведак: +375 17 363 56 21; +375 17 263 34 79

Адрас: вул. М. Багдановіча, 13

 

  Падрабязна

 

У Дзяржаўным літаратурным музеі Янкі Купалы адбыўся круглы стол “Музею Янкі Купалы – 80”. 
Супрацоўнікі ўстановы прэзентавалі грамадскасці праекты юбілейнага года, былі абмеркаваны традыцыі творчага супрацоўніцтва, перспектыўныя накірункі ў працы, развіццё партнёрскіх сувязяў. 

Гісторыя супрацоўніцтва музея і навуковага і метадычнага часопіса “Роднае слова” пачала складвацца ад самага пачатку існавання выдання. Першая публікацыя, прысвечаная тагачаснай экспазіцыі, з’явілася 35 гадоў таму – у лютаўскім нумары 1989 г. Пройдзены шлях  ад асветніцкіх публікацый супрацоўнікаў музея да маштабных навуковых музейна-часопісных праектаў. Пра гэта ўдзельнікам круглага стала расказала галоўны рэдактар часопіса Наталля Мікалаеўна Шапран. Быў анансаваны тэматычны раздзел “Роднага слова”, прысвечаны юбілею літаратурнага музея першага народнага паэта Беларусі, які выйдзе ў красавіцкім нумары выдання.
 

  Падрабязна

Літаратура і час

Мікуліч Мікола. “Жыцця дарожка выслана…”: Творчая індывідуальнасць Ганны Новік (3)

Бароўка Ванда. Мастацкае асэнсаванне Вялікай Айчыннай вайны ў паэзіі Еўдакіі Лось (7)

Шматкова Ірына. Сучасная беларуская жаночая навела: высокая проза альбо любоўнае чытво? (11)

Рагойша Вячаслаў. Імклівы ўзлёт беларускай санетыстыкі: ад аднаго верша да дыядэмы вянкоў санетаў Соф’і Шах (16)

Сабуць Аліна. “Льецца музыкай слова…”: Музычна-паэ­тычны каларыт зборніка паэзіі “Мае начныя бліскавіцы” Людмілы Кебіч (19)

Бараноўскі Алесь. “Дзённік планетарнай трывогі”: Чарнобыльская трагедыя як фактар самаспазнання ў лірыцы Міколы Мятліцкага (22)

Давідоўскі Зміцер. Нястомны працаўнік – Кастусь Цвірка (26)

Брусевіч Анатоль. Янка Лучына і рэалістычны кірунак у беларускай паэзіі (27)

Сяржант Наталля. Імагалогія – новая галіна беларускага літаратуразнаўства: Па старонках маштабнага даследавання (31)

 

 

  Падрабязна

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Самыя шчырыя віншаванні на пачатку вясны!

  Падрабязна

“Вы паслухайце родную мову: жаўруковаю песняй звініць…”

Рэдакцыя часопіса “Роднае слова” і Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі абвяшчаюць конкурс навукова-даследчых работ “Вы паслухайце родную мову: жаўруковаю песняй звініць…”. Конкурс прымеркаваны да 95-годдзя  Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа і скіраваны на захаванне духоўнай спадчыны народа, павышэнне моўнай кампетэнцыі носьбітаў беларускай мовы, грамадзянска-патрыятычнае выхаванне і развіццё навукова-даследчых здольнасцей навучэнцаў і студэнтаў. Да ўдзелу запрашаюцца навучэнцы Х–ХІ класаў устаноў  агульнай  сярэдняй адукацыі, навучэнцы ўстаноў прафесійна-тэхнічнай, сярэдняй спецыяльнай адукацыі, студэнты ВНУ.

 

  Падрабязна

Расціслаў Бензярук – настаўнік, пісьменнік, журналіст, аўтар “Роднага слова” з 1990 г. Нарадзіўся 27 лютага 1944 г. у вёсцы Стрыганец (цяпер хутары Стрыганецкія Бусні) Жабінкаўскага раёна. Скончыў Брэсцкі дзяржаўны педагагічны інстытут імя А. С. Пушкіна. Выкладаў мову і літаратуру ў школах на Брэстчыне, а потым 35 гадоў працаваў у раённай газеце “Сельская праўда”. Аўтар 17 кніг паэзіі і прозы. Уганараваны літаратурнымі прэміямі імя Уладзіміра Калесніка і Васіля Віткі, знакам “За вялікі ўклад у літаратуру”, пераможца конкурсаў “Духоўная веліч” і на найлепшае апавяданне ў газеце “Звязда”. Паўвека, як яго казкі трывала ўвайшлі ў школьныя падручнікі і кнігі для пазакласнага чытання.

Нізку вершаў для “Роднага слова” падрыхтаваў аўтар.

 

  Падрабязна

Няма дрэва без каранёў,

Няма Чалавека без Мовы матчынай!

 

Аўтограф Аляксея Дударава з архіва часопіса “Роднае слова” (1994).

  Падрабязна

Напярэдадні Міжнароднага дня роднай мовы галоўны рэдактар часопіса Наталля Шапран узяла ўдзел у прэс-канферэнцыі «Беларускамоўнае асяроддзе. Папулярызацыя роднай мовы». У сваім выступленні яна акрэсліла ролю навуковых выданняў у прафесійнай падтрымцы настаўнікаў-філолагаў.

 

  Падрабязна

Да 110-годдзя Аркадзя Куляшова

Макаранка Алена. “Я – акіяна жытняга калоссе…”: Творчы лёс Аркадзя Куляшова (3)

Бароўка Ванда. Металітаратурны ракурс у паэзіі Аркадзя Куляшова (6)

Багамолава Алена. Вобразы і вобразныя сродкі паэзіі Аркадзя Куляшова (10)

Смолка Вікторыя. “Надыходзіць песня зноў”: Прырода музычнага вобраза ў вершы “Бывай…” Аркадзя Куляшова (16)

Шкор Лідзія. Верш “Бывай…” Аркадзя Куляшова ў люстэрку гісторыі мастацтваў (20)

Кенька Міхась. “Мне і твораў чужых пераклады саграваюць работай душу…”: Аркадзь Куляшоў – перакладчык (22)

Штэйнер Іван. Мікола Грынчык – даследчык творчасці Аркадзя Куляшова (25)

Кароўчанка Алена. Аркадзь Куляшоў і яго землякі (28)

Шапран Сяргей. Пад “Сцягам брыгады” на беларускі Парнас   : Аркадзь Куляшоў як персанаж сяброўскіх шаржаў (30)

Есіс Яўген, Саламаха Анастасія. Балада як літаратурны жанр. Аркадзь Куляшоў. Балады “Маці” і “Над брацкай магілай”: Урок беларускай літаратуры (VІІІ клас) (34)

Лойша Таццяна. Аркадзь Куляшоў: жыццё і творчасць: Інтэлектуальная гульня (IX клас) (36)

Казлоўская Ірэна. Аркадзь Куляшоў: “Я на ўсё жыццё абраў дарогу…”: Вечарына (VIII–X класы) (37)

 

 

  Падрабязна

 

Навуковы і метадычны часопіс “Роднае слова” і Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва звязвае шматгадовае супрацоўніцтва. Невыпадкова часопісная рубрыка “З архіваў часу” – адна з самых адметных і аб’ёмных у выданні. Практычна штомесяц яна ўзбагачаецца даследаваннямі, якія грунтуюцца на новых фактах, дакументах і сведчаннях. У 2024 годзе наша сутворчасць будзе звязана з яркімі асобамі і падзеямі ў гісторыі беларускай культуры. Дырэктар Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва Алена Аляксандраўна Макаранка і галоўны рэдактар “Роднага слова” Наталля Мікалаеўна Шапран вызначылі тэматыку супольнага архіўна-часопіснага праекта, які пачнецца ў лютым з публікацый, прысвечаных 110-годдзю Аркадзя Куляшова.

  Падрабязна